Проста Трамп патрапіў
7- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ЗАПРЕТНОЕ МНЕНИЕ»
- 26.11.2024, 16:09
- 9,634
На вачах прадстаўнікоў расейскай эліткі з'явіліся слёзы.
Трамп яшчэ афіцыйна не заняў пасаду, а яго каманда ўжо рыхтуе маштабны план для энэргетычнага сектара, які будзе ўключаць адабрэнне экспартных дазволаў для новых праектаў у галіне звадкаванага прыроднага газу і павелічэнне здабычы нафты ў ЗША.
Паведамляецца, што ўсе ключавыя кліматычныя законы, прынятыя Байдэнам, будуць скасаваныя.
Адным з першых прыярытэтаў будзе скасаванне паўзы ў выдачы новых дазволаў на экспарт ЗПГ.
Трамп паскорыць выдачу дазволаў на свідраванне на федэральных землях і адновіць планы свідравання на шэльфе ЗША.
Ён таксама пастараецца дабіцца адабрэння будаўніцтва трубаправода Keystone-праекта. План будзе прадэманстраваны цягам некалькіх дзён пасля інаўгурацыі.
Раней мільярдэр Дзерыпаска ўжо папярэджваў аб разбуральных наступствах для расейскай эканомікі пасля прыходу да ўлады Трампа:
«Добрай раніцы, новы свет. Нафта да 50 даляраў да траўня, мір, відавочна, будзе ўсюды».
Трамп і да выбараў абяцаў пачаць масавую распрацоўку нафтавых свідравін:
«У нас больш чорнага золата, чым у кожнай іншай краіны ў свеце! Больш, чым у Савудаўскай Арабіі, больш, чым у РФ».
Ён заяўляў, што пры кошце нафты на ўзроўні $40 за барэль РФ не зможа весці баявыя дзеянні.
Гэта не слёзы ў вачах прадстаўнікоў расейскай эліткі, проста Трамп патрапіў…
элеграм-канал «Запретное мнение»