26 лiстапада 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зафіксавалі пачатак шахцёрскіх стачак

1
У Расеі зафіксавалі пачатак шахцёрскіх стачак
Ілюстрацыйнае Фота

Сітуацыя ў вуглездабыўнай галіне Расеі пагаршаецца.

Ілюстрацыйнае Фота

Расейскія шахцёры абвясцілі аб страйку праз нявыплату ім заробкаў больш чым за 4 месяцы. Незадаволенасць выказалі работнікі шахты «Інская» ў Кемераўскай вобласці РФ. Запазычанасць перад работнікамі дасягнула 46 млн рублёў (436 тысяч даляраў), паведамляе Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны.

21 кастрычніка 12 шахцёраў паставілі два намёты каля адміністрацыйнага будынка шахты і абвясцілі галадоўку. Пазней працадаўца паабяцаў выплаціць грошы да 28 кастрычніка і галадоўку спынілі. Але абяцанне не было выкананае. З лістапада шахцёраў пачалі звальняць з працы. Аб новай забастоўцы абвясцілі ўжо 26 шахцёраў.

«Такая сітуацыя на шахце «Інская» з'яўляецца праявай крызісу, у якім апынулася вуглездабыўная галіна Расеі праз санкцыі і, як следства, страту рынкаў збыту вугалю. Крызісныя з'явы ў гэтай галіне працягваюць нарастаць. Усё больш шахтаў робяцца стратнымі, скарачаюць здабычу, звальняюць работнікаў і закрываюцца», - піша ЦПДз.

Такая сітуацыя склалася ў Расеі і ў іншых галінах прамысловасці. Такіх як здабыча алмазаў, цэлюлозна-папяровая прамысловасць і нафтаперапрацоўка.

«Пачатая крамлём вайна супраць Украіны паступова разбурае расейскую эканоміку», - адзначылі ў РНБА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках