Лукашэнка зрабіў антыізраільскую заяву ў Пакістане
- 26.11.2024, 20:25
- 6,636
Дыктатар заявіў пра права «палестынскага народа на стварэнне незалежнай дзяржавы».
Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф «пацвердзілі сваю прыхільнасць праву палестынскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай палестынскай дзяржавы». Пра гэта гаворыцца ў іх супольнай заяве, апублікаванай паводле вынікаў перамоваў.
Перамовы рэжыму Лукашэнкі з палестынскім бокам прайшлі 26 лістапада ў Ісламабадзе.
У супольнай заяве, апублікаванай паводле вынікаў перамоваў, Лукашэнка і Шарыф заклікалі бакі «да неадкладнага і ўстойлівага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоваў у сектары Газа і Ліване».
У супольнай заяве палітыкі таксама «пацвердзілі сваю прыхільнасць праву палестынскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай палестынскай дзяржавы».
Нагадаем, 7 кастрычніка летась тэрарысты з прапалестынскай арганізацыі ХАМАС напалі на Ізраіль, забіўшы 1200 чалавек і выкраўшы блізу 250. Пасля нападу Ізраіль пачаў ваенную аперацыю ў сектары Газа, якая прадаўжаецца і дагэтуль.