26 лiстапада 2024, aўторак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Гарыс не выключае ўдзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША ў 2028 годзе

8
СМІ: Гарыс не выключае ўдзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША ў 2028 годзе
КАМАЛА ГАРЫС

Віцэ-прэзідэнтка ЗША заявіла, што «застаецца ў барацьбе».

Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гарыс пасля паразы ў прэзідэнцкай гонцы адышла ад публічнай дзейнасці, але ў прыватным парадку не выключае вяртання да палітыкі, у тым ліку і ўдзелу ў выбарах.

Пра гэта даведалася выданне Politico ад атачэння Гарыс.

Паводле словаў суразмоўцаў Politico, Гарыс сказала свайму асяроддзю і хаўруснікам не выключаць магчымасці яе ўдзелу ў выбарах – ці то губернатаркі яе роднай Каліфорніі ў 2026 годзе, ці то прэзідэнцкіх у 2028-м.

«Я застаюся ў барацьбе», – казала віцэ-прэзідэнтка ў тэлефонных размовах, гаворыцца ў публікацыі.

Чакаецца, што Гарыс з сям'ёй у найбліжэйшыя месяцы будзе вызначаць, якую будучыню яна бачыць для сябе ў Дэмакратычнай партыі і як плануе дзейнічаць далей.

Некаторыя ў асяроддзі віцэ-прэзідэнткі думаюць, што яна ў цэлым правяла паспяховую кампанію, беручы да ўвагі тое, што атрымала намінацыю за 100 дзён да выбараў прэзідэнта – а значыць, будзе выконваць важную ролю на праймерыз Дэмпартыі 2028 года.

Іншыя ж суразмоўцы Politico кажуць, што наўрад ці партыя «звернецца да яе другі раз» для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Калі ж Гарыс надумае балатавацца на пасаду губернатаркі Каліфорніі, то, мяркуюць у яе асяроддзі, наўрад ці зможа змяніць сваё меркаванне і змагацца за прэзідэнцкую пасаду, гаворыцца ў матэрыяле.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках