27 лiстапада 2024, Серада, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі танк VT-4 зняславіўся падчас дэманстрацыі на міжнародным авіяшоў

22
Кітайскі танк VT-4 зняславіўся падчас дэманстрацыі на міжнародным авіяшоў

Відэафакт.

Кітайскі асноўны баявы танк VT-4 зламаўся падчас дэманстрацыі ў рамках міжнароднага авіяшоў Airshow China 2024 у Чжухаі. Ён заглух падчас спробы заехаць на пагорак, паведамляе Defence Blog.

Адзначаецца, што дэманстрацыю арганізавала кампанія Norinco, якая адказвае за распрацоўку VT-4. Танк павінен быў прадэманстраваць свае хадавыя характарыстыкі, але ўсё пайшло не паводле плану.

Падчас аднаго з выпрабаванняў, якое прадугледжвае пад'ём на ўзгорак, танк раптоўна спыніўся праз механічную няспраўнасць і заглух. Пасля гэтага ён адкаціўся назад. Прычыну паломкі пакуль не высветлілі.

У выданні дадалі, што такі інцыдэнт гаворыць аб нізкай якасці кітайскай вайсковай тэхнікі. Журналісты ўзгадалі, як у 2016 годзе іншы кітайскі танк, Type-96B, зламаўся падчас спаборніцтваў па танкавым біятлоне на палігоне Алабіна ў Расеі.

Нагадаем, што VT-4 з'яўляецца часткай сямейства танкаў, створаных на базе прататыпа Type 90-II. Ён абсталяваны 12-цыліндравым рухавіком VT/E1 магутнасцю 1200 к.с., які працуе ў пары з аўтаматычнай каробкай пераключэння перадач Ch1000B.

Баявая машына абсталяваная 125-мм гладкаствольнай гарматай, якая можа страляць не толькі стандартнымі набоямі, але і ракетамі. Акрамя гэтага на танк усталяваны 12,7-мм зенітны і 7,62-мм убудаваны кулямёты.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках