На вуліцы Гамарніка ў Мнску абрынуліся парэнчы, парапет і пандус
1- 27.11.2024, 19:13
- 3,318
Каб усё паправіць, спатрэбілася прадпісанне пракуратуры.
Пракуратура Савецкага раёна сталіцы падчас праверкі выканання заканадаўства выявіла факты неналежнага правядзення работ па ўтрыманню элементаў добраўпарадкавання, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Пракуроры ўстанавілі, што каля дома №4 на вуліцы Гамарніка адбылося падзенне парэнчаў, цаглянага мура па ўсім перыметры парапета, прыступак лесвіцы і пандуса, што выклікала рызыку траўмавання грамадзян.
У выніку пракурор вынес прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб бяспецы жыццядзейнасці насельніцтва, у якім запатрабаваў усё выправіць.
У пракуратуры адзначылі, што акт нагляду быў выкананы цалкам.