Вытворца АК-47 зарэгістраваў таварныя знакі на тэрыторыі Беларусі
6- 27.11.2024, 19:34
- 3,212
Знакі зарэгістраваныя тэрмінам на 10 гадоў.
Стала вядома, што канцэрн “Калашнікаў” зарэгістраваў у Беларусі два таварныя знакі – “Kalashnikov Engineering Калашнікаў Інжынірынг” і карпаратыўны “вымпел” канцэрна, паведамляе “Беларускі Гаюн”.
Паведамляецца, што гэтыя знакі зарэгістравалі для выкарыстання ў дачыненні да іх прадукцыі такой як машыны, узбраенне, лятальныя апараты (у тым ліку беспілотныя), боепрыпасы.
Знакі зарэгістраваныя тэрмінам на 10 гадоў.
«Наяўнасць рэгістрацый таварных знакаў у Рэспубліцы Беларусь дасць магчымасць пашырыць формы ўзаемадзеяння «Калашнікава» з контрагентамі гэтай дзяржавы і пачаць манетызацыю зарэгістраваных таварных знакаў шляхам укладання ліцэнзійных дамоваў», - паведамілі ў канцэрне.