27 лiстапада 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКС мае намер арыштаваць кіраўніка М'янмы

5
МКС мае намер арыштаваць кіраўніка М'янмы
МІН АУН ХЛАЙН
ФОТА: AFP

Міна Ауна Хлайна абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасці.

Офіс галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) Карыма Хана заявіў у сераду, 27 лістапада, што будзе дамагацца выдачы ордара на арышт кіраўніка ўзброеных сілаў М'янмы, які адначасова з'яўляецца часовым прэзідэнтам краіны, Міна Ауна Хлайна. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасці праз дэпартацыю і пераслед народа Рохінджа ў М'янме і Бангладэш.

У заяве гаворыцца, што офіс пракурора правёў «шырокія і незалежныя расследаванні» і прыйшоў да высновы, што ёсць «разумныя падставы меркаваць», што Мін Аун Хлайн нясе крымінальную адказнасць за дэпартацыю і пераслед рохінджа ў М'янме і Бангладэш.

Разгледзець пытанне павінна калегія з трох суддзяў, якім трэба будзе вызначыць, ці згодныя яны з абгрунтаванасцю абвінавачанняў. Звычайна на вынясенне пастановы патрабуецца блізу трох месяцаў, зазначае агенцтва Reuters.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках