27 лiстапада 2024, Серада, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп абраў сваім спецпасланнікам датычна Украіны Кіта Келага

19
Трамп абраў сваім спецпасланнікам датычна Украіны Кіта Келага

Абраны прэзідэнт ЗША паабяцаў забяспечыць «мір праз сілу».

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў прызначыць генерал-лейтэнанта ў адстаўцы Кіта Келага спецпасланнікам ва ўрэгуляванні вайны РФ ва Украіне.

Пра свой выбар ён расказаў у сацсетцы Truth Social.

«Я вельмі рады прызначыць генерала Кіта Келага на пасаду памочніка прэзідэнта і спецыяльнага прадстаўніка датычна Украіны і Расеі. <...> Разам мы забяспечым мір праз сілу і зробім Амерыку і ўвесь свет зноў бяспечнымі!» – напісаў Трамп.

Раней пра выбар рэспубліканца Келага паведамлялі крыніцы Reuters.

Раней Келаг працаваў у адміністрацыі Трампа падчас ягонага першага тэрміну. Ён узначальваў апарат Рады нацыянальнай бяспекі і быў дарадцам у нацыянальнай бяспецы тагачаснага віцэ-прэзідэнта Майка Пенса.

80-гадовы Келаг удзельнічаў у вайне ў В'етнаме ў якасці афіцэра спецназу. Ён таксама займаў пасаду кіраўніка штабу 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў ходзе аперацыі «Бура ў пустыні» з 1990 да 1991 года. Генерал звольніўся з войска ў 2003 годзе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках