28 лiстапада 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 снежня?

3
Што зменіцца ў Беларусі з 1 снежня?

Цэлы шэраг навацый.

Снежань - самы пачатак каляндарнай зімы, а яшчэ гэта месяц актыўны ва ўсіх сэнсах: трэба як след падрыхтавацца да навагодняй ночы, назапасіцца падарункамі для родных і блізкіх, а потым у іх жа коле адсвяткаваць надыход 2025 года. Усё гэта - ужо вельмі хутка, але каляндарны снежань да бою курантаў яшчэ паспее прынесці беларусам нямала навін, піша «Комсомолка».

Колькі дзён адпачываюць на Новы год у Беларусі, зімовыя вакацыі 2024

Пачнём, як заўсёды, з самых прыемных навін і перспектыў. У снежні (і пачатку студзеня) беларусаў чакаюць вялікія выходныя. Але спачатку –Каляды, 25 снежня выпадае ў 2024 годзе на сераду, значыць, проста па цэнтры працоўнага тыдня – святочны выходны дзень.

31 снежня - аўторак - дзень перадсвяточны, паыодле заканадаўства скарочаны: мінус гадзіну. Ну а потым шэраг навагодніх дзён: непрацоўныя 1 і 2 студзеня, потым, праўда, давядзецца перапыніцца, бо ў пятніцу, 3 студзеня, трэба будзе выйсці на працу. Выйсці, адпрацаваць і вярнуцца да атмасферы зімовых святаў: 4,5,6,7 студзеня – дні непрацоўныя. Праўда, ёсць нюанс: 6 студзеня, панядзелак, давядзецца адпрацаваць, перанос – на суботу, 11 студзеня.

Дарэчы, у Мінпрацы не так даўно адказалі на пытанне, якое зацікавіла многіх беларусаў: а ці можна пятніцу, 3 студзеня, зрабіць непрацоўнай і перанесці, скажам, на суботу, 18 студзеня 2025 года?

Калі працоўных беларусаў чакае шмат выходных дзён запар з, тым не менш, выхадам на працу, то беларускія школьнікі змогуць адпачыць, што называецца з разуменнем. У снежні ў іх пачынаюцца зімовыя вакацыі. Другая Чвэрць заканчваецца 24 снежня 2024 года. Вакацыі пачынаюцца з 25 снежня, працягнуцца яны цэлых 14 дзён, у школу – у сераду, 8 студзеня 2025 года.

14 дзённыя вакацыі - выдатная магчымасць, каб адпачыць як мае быць перад самай працяглай трэцяй вучэбнай чвэрцю. Наступныя, ужо вясновыя, вакацыі - толькі з 23 сакавіка. Як будзе ісці школьна-вакацыйнае жыццё далей - пра ўсё гэта тут.

Аўтобус Менск-Мюнхен, рэйс ва Урумчы, тур да Святога Мікалая ў Белавежскую пушчу

Доўгія выхадныя і яшчэ больш працяглыя школьныя вакацыі - выдатная магчымасць, каб сустрэнуцца з самім Святым Мікалаем. І такая магчымасць ёсць: перад Новым годам і адразу пасля яго, можна з'ездзіць у рэзідэнцыю Святога Мікалая, у БЧ ужо расказалі пра маршрут у Белавежскую пушчу, каштуе выдатнае задавальненне з процьмай вясёлых уражанняў ад 190 рублёў.

У снежні, зрэшты, можна не толькі сустрэцца са Святым Мікалаем, будзе магчымасць асвоіць і куды больш далёкія маршруты-гарызонты. "Мінсктранс" ужо з 6 снежня запускае рэйс у Нямеччыну, у Мюнхен. Аўтобус будзе адпраўляцца з аўтавакзала “Цэнтральны" з 6 снежня па пятніцах а 12.00. У зваротным кірунку рэйс будзе адпраўляцца з 8 снежня, па нядзелях, а 13.00 (тут падрабязнасці).

І гэта не ўсё: “Белавія” запускае рэйс у Кітай, ва Урумчы – гарадская акруга, размешчаная на паўночных схілах Цянь-Шаньскіх гор. Вылеты з Менска будуць ажыццяўляцца па панядзелках аб 11.10 з прыбыццём ва Урумчы а 22.10. Час палёту складзе шэсць гадзін (у адваротны бок дарога будзе крыху больш працяглай).

Ялінкавыя кірмашы ў Менску, калядныя кірмашы ў Менску, 2024

Каляды, як кажуць, (і, вядома, адчуваецца!) імкліва і няўхільна набліжаюцца. Азірнуцца не паспееш - тая самая запаветная святочная ноч, а загадваць жаданні традыцыйна трэба каля ялінкі. Але спачатку яе трэба дзесьці купіць. Ужо з 16 снежня, гэта панядзелак, у Менску пачнуць працаваць ялінкавыя кірмашы.

Але і гэта яшчэ не ўсё: Менск на ўсю моц рыхтуецца да Новага года: у беларускай сталіцы будзе адразу 27 вялікіх ялінак, светлавы шацёр і нават піксельная гірлянда. Ужо вядома, што цырымонія запальвання галоўнай ялінкі краіны пройдзе ў Менску 10 снежня 2024 года. А калядныя кірмашы будуць працаваць у Менску з 14 снежня 2024-га да 14 студзеня 2025-га.

Нацбанк прыняў пастанову аб "замарозцы" крэдытаў у снежні 2024

У Нацыянальным банку паведамілі, што ў снежні-2024 не будуць пераглядаць у бок павелічэння паказчыкі разліковых велічынь стандартнай рызыкі. Менавіта РВСР-паказчык, які, у выніку, проста ўплываюць на стаўкі адсоткаў за крэдыты, якія камерцыйныя банкі выдаюць беларусам ці беларускім юрыдычным асобам. Дадамо, што ў апошні раз РВСР Нацбанк пераглядаў (і падняў) у жніўні 2024: для новых крэдытаў для беларусаў – 17,71%, для юрыдычных асоб – 12,50% гадавых. Менавіта гэтыя лічбы, устаноўленыя ў канцы лета, застануцца актуальнымі і дзейнымі і фінале 2024 года.

Пераход на зімовую гуму ў Беларусі ў 2024, штраф

Першы зімовы месяц накладвае на аўтааматараў дадатковую адказнасць: з 1 снежня ДАІ будуць штрафаваць тых, хто будзе ездзіць на летняй гуме. На першы раз штраф складзе да адной базавай велічыні, гэта значыць максімум 40 беларускіх рублёў.

Далей, што называецца, лепш не пагаршаць: калі парушальнік трапіцца ў поле зроку ДАІ паўторна на працягу года, давядзецца раскашэліцца яшчэ больш, штраф ад двух да пяці базавых, гэта значыць ад 80 да 200 беларускіх рублёў. Увогуле, лепш пераабуцца і правілы выконваць, зрабіць гэта, паўторымся, лепш да нядзелі, 1 снежня 2024 года. Гэтыя правілы, што лагічна, будуць дзейнічаць на працягу ўсёй зімы, аж да 1 сакавіка 2025 года. Дарэчы, з 1 студзеня штрафы павялічацца, бо ў першы дзень 2025 года базавая велічыня падрасце да 42 рублёў.

Правілы і кошт вывазу смецця, што зменіцца з 1 снежня 2024 года

Для жыхароў новабудоўляў на працягу першых трох гадоў з моманту здачы дома ў эксплуатацыю для вывазу будаўнічых адходаў трэба будзе ўкладаць асобныя дамовы. Новаўвядзенне запрацуе ўжо з нядзелі, 1 снежня 2024 года. Паводле новых правіл будаўнічыя адкіды, якія ўтварыліся падчас рамонту, павінны збірацца раздзельным чынам, спецыяльна для іх каля дамоў будуць ўсталёўваць асобныя кантэйнеры (бункеры) аб'ёмам ад 6 кубаметраў.

Якія цыгарэты падаражэюць у Беларусі ў снежні 2024

Беларускія вытворцы і пастаўшчыкі цыгарэт маюць права штомесяц пераглядаць кошты сваёй прадукцыі. Снежань 2024 года ў гэтай лінейцы выключэннем не стане. У кошце дададуць прыкладна 15 відаў беларускіх марак цыгарэт, падаражэюць яны ўжо з нядзелі, 1 снежня, рост складзе ад 5 да 20 капеек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках