28 лiстапада 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Абраны невыпадкова»

3
«Абраны невыпадкова»

Чаго чакаць ад спецыяльнага прадстаўніка ЗША ў пытаннях Украіны і РФ.

Будучы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абраў генерала ў адстаўцы Кіта Келага на пасаду спецпрадстаўніка ЗША ў пытаннях вайны РФ супраць Украіны. Раней Келаг прадстаўляў сваё бачанне заканчэння расейска-ўкраінскай вайны, якое прадугледжвае «замарозку» на лініі баявога сутыкнення. Палітолаг, кіраўнік Цэнтра аналізу і стратэгій Ігар Чаленка пракаментаваў у эфіры Radio NV, чаму менавіта яго вылучыў Трамп і чаго чакаць Украіне.

Цалкам зразумела, што Кіт Келаг абраны невыпадкова. Мы ведаем, яшчэ ў чэрвені была інфармацыя аб плане, напрацаваным Келагам з партнёрам, які быў перададзены Трампу ў развязванні расейска-ўкраінскай вайны. Раней Келаг гэтак жа публікаваў артыкул на гэтую тэму, здаецца, у красавіку.

Былі розныя ідэі. І цалкам зразумела, што гэтыя ідэі не спадабаюцца, напраўду, ні Украіне, ні Расейскай Федэрацыі. Але, як для мяне, у прапанаванай канструкцыі, у тым, што прапануе Келаг, усё ж ёсць сістэмная загана. Таму што фактычна ён зыходзіць з таго, што хоць адная са старон дакладна будзе за перамовы. Гэта значыць [трэба] або ціснуць на Украіну, або ціснуць на Расейскую Федэрацыю. І ад таго залежыць, ці Украіна атрымлівае столькі зброі, колькі мы не можам сабе ўявіць, ці ўвогуле абмяжуе ўсё фінансаванне.

У выпадку, калі ні Украіна, ні Расейская Федэрацыя дэ-факта не пойдуць на перамовы, тады што? Адказу на гэта план Келага не дае. Аднак гэтая прапанаваная канструкцыя з'яўляецца такой, якую падтрымлівае Трамп. І я думаю, што, хутчэй за ўсё, у наступныя тыдні Расейская Федэрацыя будзе спрабаваць атрымаць максімальна і з пункту гледжання тэрыторый, і з пункту гледжання арганізацыі ціску як на Украіну, так і на Захад, для таго, каб выйсці на адпаведны перамоўны працэс з лепшымі сіламі.

Таму што ўсё адно складваецца ўражанне, што Злучаныя Штаты будуць выходзіць ледзь не з пазіцыі нейкага арбітра. І патроху [будуць] спрыяць я б не сказаў замірэнню, але мінімізацыі вайсковай актыўнасці.

Хоць, зноў жа, гэта толькі планы, гэта пажаданні, але як яно будзе напраўду... мы ж разумеем, што сітуацыя больш складаная.

Я звярну ўвагу, што многае з таго, што прапаноўваў Келаг, яно потым рэтранслявалася ў іншых так званых мірных планах. Напрыклад, з апошняга — мірныя прапановы [прэзідэнта Турцыі Раджэпа] Эрдагана. Звярніце ўвагу, якая рэакцыя была і ад [прэс-сакратара дыктатара РФ Дзмітрыя] Пяскова, і ад іншых, што «не-не-не, ніякага прыпынення на лініі судакранання, такога не будзе і гэтак далей». Але ж, фактычна, гэта тое ж самае, што, відавочна, будзе прапаноўваць ужо новая адміністрацыя Трампа.

Таму цяпер усё адно няма выразных рамак. Ёсць пэўныя [пачатковыя звесткі], з якім будуць працаваць у Амерыцы для таго, каб сапраўды пасадзіць РФ за стол перамоў. Але ў той жа час павінны разумець, што і ўкраінскі бок цяпер паказвае на нежаданне расейцаў сесці за стол перамоў. Напрыклад, пазіцыя, якая чарговым разам была абвешчаная кіраўніком офіса прэзідэнта [Андрэем] Ермаком аб пачатку мірных перамоў: [гэта магчыма толькі] пасля аднаўлення Кіевам кантролю над тэрыторыямі, якія кантраляваліся на 23 лютага 2022 года.

Таму я ж кажу, для амерыканцаў цяпер ёсць пэўная камунікацыйная рамка, якая вельмі класна заходзіць усім, хто стаміўся ад вайны. Гэта і ў амерыканцаў, гэта і ў еўрапейскіх краінах, і ўкраінцаў, якія сапраўды спадзяюцца на Трампа. Аднак сітуацыя значна складанейшая, чым гэта спрабуе падаць будучая [адміністрацыя] Белага дома.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках