Дзюдаіст, які выступаў за Беларусь на Алімпіядзе ў Токіё, памяняў грамадзянства
- 28.11.2024, 16:11
- 1,934
Цяпер у яго харвацкі пашпарт.
Беларускі дзюдаіст Мікіта Свірыд памяняў спартовае грамадзянства. Цяпер ён будзе рэпрэзентаваць нацыянальную каманду Харватыі. Пра гэта сказана ў інстаграм-акаўнце атлета.
У чаканні змены грамадзянства Свірыд тры гады не выступаў на міжнародных спаборніцтвах. Яго падтрымліваў студэнцкі клуб у харвацкім горадзе Спліце. Цяпер Мікіта можа прадстаўляць нацыянальную каманду гэтай краіны на топ-турнірах.
Свірыду 28 гадоў, нарадзіўся ў Менску. Ён быў двухразовым сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы да 23 гадоў у катэгорыі звыш 100 кг, а таксама медалістам спаборніцтваў серыі Гран-пры. Акрамя таго, Мікіта ўдзельнічаў на Алімпіядзе ў Токіё і саступіў у першай схватцы.
У сярэдзіне лютага 2022 года Свірыд напісаў заяву аб звальненні з нацыянальнай каманды Беларусі.