28 лiстапада 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць здарэнняў з самалётамі расейскіх авіякампаній у 2024 годзе дасягнула рэкорду

3
Колькасць здарэнняў з самалётамі расейскіх авіякампаній у 2024 годзе дасягнула рэкорду

Найбольшы рост аварыйнасці зафіксаваны ў самалётаў Superjet 100.

За няпоўны 2024 колькасць авіяінцыдэнтаў з пасажырскімі самалётамі расейскіх авіякампаній перавысіла паказчыкі папярэдняга года, дасягнуўшы рэкорду як мінімум за апошнія шэсць гадоў. Згодна з падлікамі «Новой газеты Европа», на канец лістапада зафіксавана 208 выпадкаў, што амаль на 30% больш, чым 161 інцыдэнт за аналагічны перыяд 2023 года.

З гэтых здарэнняў мінімум 90 разоў самалёты вярталіся ў аэрапорт вылету або здзяйснялі экстранныя пасадкі праз выяўленыя тэхнічныя няспраўнасці ўжо ў палёце. У статыстыку ўключаныя толькі выпадкі, якія адбыліся пасля старту, калі самалёт быў афіцыйна прызнаны гатовым да эксплуатацыі і на борце знаходзіліся пасажыры. Праблемы, выяўленыя на этапе перадпалётнай падрыхтоўкі, не ўлічваліся, хаця іх, імаверна, значна больш, адзначае выданне.

Найбольшы рост аварыйнасці зафіксаваны ў самалётаў Superjet 100. У 2024 годзе на гэтыя лайнеры прыпала 56 інцыдэнтаў – столькі ж, колькі і на самалёты Boeing, якіх у парку найбуйнейшых расейскіх авіякампаній амаль удвая больш (188 супраць 93 паводле звестак Расавіяцыі).

Найбольш распаўсюджанымі няспраўнасцямі з’яўляюцца праблемы з рухавікамі (30%) і шасі (20%) Акрамя таго, часта фіксуюцца збоі ў працы гідрасістэм, тармазоў і навігацыйнага абсталявання. Некаторыя самалёты становяцца ўдзельнікамі інцыдэнтаў неаднаразова за кароткі прамежак часу. Так, згарэлы ў Анталлі Superjet за тры месяцы да гэтага паспеў здзейсніць некалькі змушаных пасадак праз тэхнічныя няспраўнасці. Самалёт Airbus адной з расейскіх авіякампаній, у якога ў палёце адмовілі аўтапілоты і сістэма кіравання насавым колам, быў вернуты ў эксплуатацыю ўжо праз дзень пасля інцыдэнту.

Пасля пачатку вайны ва Украіне расейская авіяцыя сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі санкцыямі. ЗША, ЕЗ і іншыя краіны закрылі паветраную прастору для расейскіх авіяперавозчыкаў, а вытворцы Boeing і Airbus спынілі пастаўкі запчастак і тэхнічную падтрымку. Гэта прымусіла авіякампаніі перайсці на «канібалізацыю» - разбор самалётаў на запчасткі - і выкарыстанне дэталяў з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў эксплуатацыі.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) прысвоіла Расеі «чырвоны сцяжок» - знак нізкага ўзроўню бяспекі палётаў, які акрамя Расеі маюць толькі тры краіны: Бутан, Ліберыя і Дэмакратычная Рэспубліка Конга. На прагнозы кансалтынгавай кампаніі Oliver Wyman, да 2026 году расейскі авіяпарк можа скараціцца больш чым удвая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках