Калі ў Менску пачне працаваць галоўны навагодні кірмаш
3- 28.11.2024, 21:50
Галоўны кірмаш будзе працаваць побач з Палацам спорту.
У Менску да адкрыцця рыхтуюцца навагоднія і калядныя кірмашы. Яны будуць працаваць не толькі ў цэнтры, але і ў кожным раёне горада.
Галоўны кірмаш побач з Палацам спорту будзе працаваць з 14 снежня да 14 студзеня.
«Адміністрацыі раёнаў падрыхтуюць свае кірмашы, якія стартуюць 25 снежня. Уся інфармацыя пра месцы і даты правядзення будзе размешчаная на сайце Менскага гарвыканкама і на сайтах раённых адміністрацый горада», – расказала кіраўніца галоўнай управы гандлю і паслуг Менскага гарвыканкама Алена Нагорная.