«У Лукашэнкі няма ні грошай, ні здароўя»
14- 29.11.2024, 11:10
- 10,746
Ёсць рост курсу ў абменніках і атлусценне.
Telegram-канал "Нік і Майк" падводзіць вынікі візіту Лукашэнкі на саміт АДКБ у Астану:
- З Астаны Лукашэнка вяртаецца з яшчэ большым нічым, чым з Пакістана. Абсалютна дарма выдаткаваны час і рэсурсы, перш за ўсё, здароўя.
Да саміту ў Менску з Пуціным ён падыходзіць з цалкам адмоўным балансам.
Міжнароднай падтрымкі няма, ёсць ізаляцыя.
Унутранай падтрымкі няма, ёсць дрэнна схаваная нянавісць, бо за апошнія 4 гады Лукашэнка ўмудрыўся напаскудзіць кожнай беларускай сям'і.
Грошай няма, ёсць курс у абменніках.
Здароўя няма, ёсць усё большае атлусценне.