29 лiстапада 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай увёў новыя гандлёвыя санкцыі супраць Расеі

4
Кітай увёў новыя гандлёвыя санкцыі супраць Расеі

Яны тычацца паставак тэхнікі і хіміі.

Кітай ускладніць расейскаму бізнэсу закуп тэхнікі, абсталявання і хіміі ў краіне. З 1 снежня ў КНР набудзе моц пашыраны пералік тавараў падвойнага прызначэння, якія падлягаюць экспартнаму кантролю, паведамілі «Известиям» імпарцёры і кансультанты ў замежным гандлі.

У абноўлены пералік увойдзе IT-абсталяванне, у тым ліку серверы і дэталі, якія ўжо зараз цяжка прывезці ў Расею, кажа камерцыйны дырэктар кампаніі «Імпая Рус» Аляксей Разумоўскі.

Таксама пад абмежаванні трапіць газ аргон для зваркі, зазначае генеральная дырэктарка кампаніі Atvira Кацярына Кізевіч. Паводле ейных слоў, на гэты момант адгружаюцца тыя аб'ёмы, якія былі ўзгодненыя і аплачаныя раней, а кантракты на будучыя пастаўкі пакуль не ўкладаюцца.

Згодна з новымі правіламі, з кітайскіх кампаній, якія будуць экспартаваць прадукцыю падвойнага прызначэння ў Расею, пачнуць спаганяць падатак 25%, кажа Кізевіч. Пры гэтым у афіцыйных паведамленнях кітайскай стараны інфармацыі аб гэтым няма.

Разам з тым завозіць тавар у Расею праз трэція краіны таксама будзе праблематычна: экспартны кантроль КНР распаўсюджваецца на ўсе пастаўкі за мяжу, зазначае віцэ-прэзідэнт нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва (НКЦ) Павел Кузняцоў. Паводле ягоных слоў, цяпер кітайскія экспарцёры, акрамя спецыяльнай ліцэнзіі, павінны будуць даць інфармацыю аб канчатковым атрымальніку тавару. Гэта значна пагоршыць сітуацыю з правядзеннем аплат, мяркуе генеральны дырэктар АТ "Першая Група" Аляксей Парошын.

Новыя правілы могуць выглядаць як пацвярджэнне таго факту, што ЗША змаглі паўплываць на Кітай, і зараз экспарт у Расею важнай прадукцыі значна ўскладніцца, калі не спыніцца зусім, кажа Кузняцоў. Такім чынам, паводле ягоных слоў, Кітай паказвае ЗША, што перашкаджае неправамернаму выкарыстанню адчувальных тэхналогій і матэрыялаў у нямірных мэтах.

Раней кітайскія кампаніі сталі адмаўляцца ад прамых паставак сваёй прадукцыі ў Расею і пачалі патрабаваць перанакіроўваць імпарт у трэція краіны. Гэта тычылася тавараў, якія трапілі ў стоп-лісты кодаў у знешнеэканамічнай дзейнасці, напрыклад, электронікі.

Да гэтага гандаль Расеі з Кітаем ускладніўся праз адмову кітайскіх банкаў прымаць плацяжы ад расейскіх кампаній. Гэта адбылося пасля ўвядзення 12-га пакета санкцый ЕЗ супраць Расеі і ўказа прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які дазволіў амерыканскаму Мінфіну ўводзіць абмежаванні супраць банкаў трэціх краін за супрацоўніцтва і дапамогу расейскаму вайсковаму прамысловаму комплексу, а таксама падсанкцыйным кампаніям.

У той жа час, паводле звестак галоўнай мытнай управы КНР, за студзень-чэрвень гэтага года тавараабарачэнне паміж Кітаем і Расеяй вырасла на 1,6 адсотка ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года і склала $136,67 млрд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках