Шольц раскрыў дэталі свайго званка Пуціну
- 29.11.2024, 14:53
- 4,136
У размове з прэзідэнтам Украіны Зяленскім.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам. Абмеркавалі нядаўні званок апошняга расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал прэзідэнта Украіны.
Падчас размовы Зяленскі падзякаваў Шольцу за лідарства ў падтрымцы Украіны сістэмамі супрацьпаветранай абароны (СПА). Вітаў гатоўнасць Бэрліна і далей падтрымліваць Кіеў. У тым жа ліку стораны абмеркавалі:
двухбаковыя крокі і крокі партнёраў у пытанні ўзмацнення Украіны;
званок Шольца Пуціну.
Як адзначыў Прэзідэнт Украіны, ціск на Расею павінен узмацняцца, каб прымусіць ворага да міру.
«Відавочна, што толькі сіла зброі і сіла дыпламатыі разам могуць прымусіць вінаватага вайны да міру, і што мір магчымы толькі дзякуючы сіле», - дадаў ён.