Вытворца абутку «Марка» будзе выпускаць віскі
8- 29.11.2024, 16:41
- 2,800
Алкагольны напой маюць намер прадаваць у Кітай.
У холдынгу «Марка» з'явіўся новы праект, не звязаны з асноўнай дзейнасцю. Пра гэта паведамляе выданне «Віцьбічы».
У Віцебску, на базе бровара «Дзвінскі бровар», які належыць уладальнікам абутковага холдынгу, адкрылі вытворчасць белага віскі. Гэты праект можа ўвайсці ў ініцыятыву «Адзін раён - адзін праект», заявіў заснавальнік кампаніі Мікалай Мартынаў.
Віскі будзе называцца «Bortnik 24». Новую прадукцыю, а таксама піва прасоўваюць ужо ў Кітаі.