29 лiстапада 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат, асуджаны за антываенныя заявы, прымусіў суддзю пакінуць залу

12
Расейскі дэпутат, асуджаны за антываенныя заявы, прымусіў суддзю пакінуць залу
АЛЯКСЕЙ ГОРЫНАЎ

Ён выступіў з пакаяннем перад украінцамі.

Падчас выступу былога расейскага муніцыпальнага дэпутата Аляксея Горынава, які абвінавачваецца ў «апраўданні тэрарызму», суд перапыніў яго і абвясціў перапынак.

Пасля таго, як суд выдаліўся з пасяджэння, Аляксей Горынаў працягнуў чытаць апошняе слова, паведамляе «Медуза».

Вось невялікі ўрывак з гэтага тэксту: «Я належу да пакалення людзей, бацькі якіх удзельнічалі ў другой сусветнай вайне або перажылі яе з усімі нягодамі. Пакаленне, якое ўжо пайшло, завяшчала нам усімі сіламі берагчы мір, як самае каштоўнае, што ёсць на Зямлі для ўсіх яе жыхароў. А мы занядбалі яго запаветамі і абясцэнілі нашу памяць аб гэтых людзях і ахвярах той вайны.

Мая віна палягае ў тым, што я, як грамадзянін сваёй краіны, дапусціў гэтую вайну, не змог яе спыніць. І прашу адзначыць гэта ў прысудзе. Але я хацеў бы, каб маю віну і адказнасць падзялілі са мной таксама і арганізатары, удзельнікі, прыхільнікі вайны, а таксама ганіцелі тых, хто выступае за мір.

Працягваю жыць з надзеяй, што так некалі і будзе. А пакуль прашу жыхароў Украіны і маіх суграмадзян, якія пацяпрелі ад вайны, дараваць мне», - сказаў ён.

У выніку Аляксея Горынава прыгаварылі да 3 гадоў калоніі строгага рэжыму па другой крымінальнай справе аб «апраўданні тэрарызму».

Па сукупнасці двух прысудаў канчатковы тэрмін зняволення складзе 5 гадоў строгага рэжыму. Раней Горынава ўжо асудзілі на 7 гадоў за «фэйкі аб УС РФ».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках