Зяленскі прызначыў новага камандзіра Сухаземных войск УСУ
- 29.11.2024, 19:28
- 4,226
Прызначаны таксама намеснік гетмана УСУ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 29 лістапада правёў пасяджэнне стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны. Аб гэтым ён распавёў у Telegram.
У час пасяджэння прэзідэнт заслухаў даклад гетмана УСУ Аляксандра Сырскага наконт сітуацыі на фронце і ў раёнах правядзення Курскай аперацыі. Таксама казалі аб ліквідацыі наступстваў расейскіх абстрэлаў і абароне аб'ектаў энэргетыкі.
Акрамя таго, Зяленскі разам з Сырскім прынялі некалькі кадравых пастаноў для войска. Новым камандзірам Наземных войск Узброеных сіл Украіны быў прызначаны Міхаіл Драпаты, ён заменіць на гэтай пасадзе Аляксандра Паўлюка.
Намеснікам гетмана УСУ стаў Алег Апостал.
«Генерал-маёр Міхаіл Драпаты паспяхова арганізаваў абарону на харкаўскім кірунку і сарваў наступальную аперацыю расейскіх сіл. Палкоўнік Алег Апостал - дасведчаны камандзір 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Абодва давялі сваю эфектыўнасць у баях», - адзначыў Зяленскі.
Ён растлумачыў, што гэтыя пастановы павінны павысіць баяздольнасць войска, забяспечыць якасць падрыхтоўкі вайскоўцаў і ўкараняць інавацыйныя падыходы да кіравання людзьмі ва Узброеных сілах Украіны.
«Украінскаму войску патрэбныя ўнутраныя змены для поўнага дасягнення мэт нашай дзяржавы», - заявіў прэзідэнт Украіны.