29 лiстапада 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі аднавілася акцыя супраць замарозкі перамоваў пра ўступленне краіны ў ЕЗ

6
У Тбілісі аднавілася акцыя супраць замарозкі перамоваў пра ўступленне краіны ў ЕЗ

Пратэстоўцы таксама патрабуюць прызначэння ўладамі новых парламенцкіх выбараў.

У пятніцу ўвечары, 29 лістапада, у Тбілісі на плошчы перад парламентам аднавілася акцыя пратэсту супраць палітыкі дзейных уладаў, якія замарозілі перамовы пра ўступленне ў ЕЗ.

На плошчы перад парламентам сабралася некалькі тысячаў чалавек. Пратэстоўцы заяўляюць, што іхні пратэст скончыцца толькі пасля прызначэння ўладамі новых парламенцкіх выбараў.

Праваахоўнікі ўжо перакрылі найбліжэйшыя да парламента вуліцы. Пра сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі не паведамляецца. Папярэдне, на будынку парламента Грузіі задыміўся кабель, які ідзе да відэакамераў назірання.

Раней супрацоўнікі Міністэрства абароны Грузіі апублікавалі заяву, у якой адзначылі, што ўважаюць за важнае супрацоўніцтва краіны з еўрапейскімі і еўраатлантычнымі структурамі.

28 лістапада прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў, што ягоная краіна адмаўляецца ад перамоваў пра ўступленне ў ЕЗ да 2028 года. Пасля гэтай пастановы ў Тбілісі ўспыхнулі новыя пратэсты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках