29 лiстапада 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарка партыі Ірландыі нарадзіла дзіця ў дзень выбараў

2
Лідарка партыі Ірландыі нарадзіла дзіця ў дзень выбараў
ХОЛІ КЕРНС

Алісія Кернс з'яўляецца самай маладой лідаркай палітычнай партыі ў Ірландыі.

35-гадовая Холі Кернс, якая ўзначальвае Сацыял-дэмакратычную партыю Ірландыі, нарадзіла дачку ў дзень пазачарговых парламенцкіх выбараў 29 лістапада.

Пра гэта сама Кернс напісала ў Instagram.

Сваё паведамленне палітык суправадзіла фота з радзільні і словамі: «Яна тут. Любім яе ўсім сэрцам».

Алісія Кернс – самая маладая лідарка палітычнай партыі ў Ірландыі. Яе сацыял-дэмакраты цяпер маюць толькі шэсць дэпутатаў, але патэнцыйна могуць увайсці ў кааліцыю з левымі нацыяналістамі «Шын Фейн».

Праз роды Кернс, як пісалі ірландскія СМІ, прапусціла фінальныя перадвыбарчыя дэбаты, але ў Instagram усё роўна заклікала прыхільнікаў аддаць свой голас.

У Ірландыі ў пятніцу прадаўжаецца галасаванне на датэрміновых парламенцкіх выбарах.

Адно з апошніх апытанняў паказала, што партыя прэм'ер-міністра Ірландыі Саймана Харыса «Фінэ Гэл» скацілася на трэцяе месца пасля страты чвэрці падтрымкі менш чым за два тыдні.

Гарыс пастанавіў праводзіць выбары сёлета, не чакаючы набліжэння канца кадэнцыі ў сакавіку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках