У Савудаўскай Арабіі выпаў снег
2- 3.11.2024, 17:16
- 9,526

Фотафакт.
Снег пакрыў некаторыя раёны Савудаўскай Арабіі. Пра гэта 3 лістапада піша Khaleej Times.
Адзначаецца, што, пачынаючы з мінулай серады, моцныя дажджы, якія суправаджаліся вялікай колькасцю граду, абрынуліся на некаторыя часткі рэгіёну Аль-Джаўф. У суботу 2 лістапада снегапад пакрыў горныя раёны.

Моцныя дажджы таксама выклікалі вадаспады з гор. Выданне піша, што вільгаць пойдзе на карысць далінам Эль-Джаўфа, вядомым сваімі сезоннымі палявымі кветкамі вясной, такімі як лаванда, хрызантэма, і вялікай колькасцю араматычных раслін.
