Дроны атакавалі порт у Каспійску, праз які Іран пастаўляе зброю ў РФ
1- 30.11.2024, 13:41
- 4,150
Новыя падрабязнасці налёту на Дагестан.
Сёння, 30 лістапада, дроны атакавалі расейскі порт у Каспійску, размешчаны ў рэспубліцы Дагестан у 1000 км ад Украіны. Пра гэта распавёў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацбяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.
«Адзначу, што порт у Каспійску служыць важнай базай для расейскай Каспійскай флатыліі і розных вайсковых падраздзяленняў узброеных сіл РФ», - напісаў ён.
Каваленка зазначыў, што порт размешчаны ўздоўж маршрутаў, якія Іран выкарыстоўвае для паставак зброі ў Расею.
Акрамя таго, пракрамлёўскія Telegram-каналы заяўлялі аб тым, што сёння з 08:19 паводле маскоўскага часу аэрапорт Махачкалы часова прыпыніў сваю працу праз атаку БПЛА. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-служба Расавіяцыі. Адзначаецца, што паветраная гавань спыніла прыём і адпраўку рэйсаў.
Таксама кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў казаў пра нібыта «спробы нападу» БПЛА на аб'екты ў Каспійску.