Пенсіянераў цягнуць да варштата
19- 4.11.2024, 10:08
- 9,700
Як улады наважылі разабрацца з дэфіцытам працоўных рук.
Блізу 10 тысяч "маладых" пенсіянераў могуць вярнуцца на рынак працы пасля зняцця абмежаванняў сум пенсій для працоўных пенсіянераў, піша "Эканоміка Беларусі".
Сёння працоўных грамадзян пенсійнага веку — 446 тысяч. З іх 110 тысяч працуюць з абмежаваннем, то бок не бяруць поўную суму пенсіі.
Пенсіянер, які працуе, бярэ заробак і пенсію. Калі ягоны індывідуальны каэфіцыент, які склаўся пры разліку пенсіі, звыш 1,3, то пенсію ён мае ва ўрэзаным фармаце.
З 1 студзеня 2025 года гэтыя правілы касуюцца, і пенсія будзе выплачвацца ў поўнай суме. Пры гэтым пенсіянер таксама будзе браць заробак.