Даляр б'е рэкорды ў Беларусі
2- 4.11.2024, 15:23
- 13,678
Са старту — новы максімум.
Таргі ў Беларусі ў панядзелак, 4 лістапада, скончыліся ростам курсаў даляра.
Ам’рыканская валюта сёння падаражэла на 0,2%, або на 0,66 капейкі, да 3,3269 рубля, чарговы раз абнавіўшы гадавы максімум.
Расейскі рубель патаннеў на 0,25%, ці на 0,84 капейкі. 100 расейскіх рублёў ацанілі на 3,4155 рубля.
Юань вырас на 0,64%, або 3 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,7017 рубля.