24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі мільярдэр Дзерыпаска: Нафта ўпадзе да $50 за барэль

10
Расейскі мільярдэр Дзерыпаска: Нафта ўпадзе да $50 за барэль
АЛЕГ ДЗЕРЫПАСКА

Ужо да траўня.

Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска пракаментаваў у сваім канале перамогу Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША: «Добрай раніцы, новы свет. Нафта да 50 даляраў да траўня, мір, відавочна, будзе ўсюды», - напісаў бізнэсовец, заўважыў сайт The Moscow Times.

У сваёй першай прамове пасля перамогі на выбарах Трамп абяцаў пачаць масавую распрацоўку нафтавых свідравін. «У нас больш чорнага золата, чым у кожнай іншай краіны ў свеце! Больш, чым у Савудаўскай Арабіі, больш, чым у Расеі», - сказаў Трамп. Пасля гэтай заявы нафта маркі Brent патаннела на 2%.

Раней Трамп заяўляў, што за 24 гадзіны ўрэгулюе ўкраінскі крызіс. На ягоную думку, пры кошце нафты на ўзроўні $40 за барэль Расея не магла б весці баявыя дзеянні, а нафта па $100 за барэль дазволіла Маскве мець вялікі вайсковы бюджэт.

Нафтавыя кампаніі ЗША лабіявалі прыход Трампа і спансавалі яго прэзідэнцкую кампанію. Ён можа даць дадатковыя экалагічныя і падатковыя паслабленні нафтавай прамысловасці, што павялічыць здабычу і надасць імпульс росту капіталізацыі сыравінных кампаній. Трамп заяўляў, што заробіць багацце на продажы энэргарэсурсаў у Еўропу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках