21 лiстапада 2024, Чацвер, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Трамп не будзе зважаць на Менск

5
Палітолаг: Трамп не будзе зважаць на Менск

Лукашэнка рана радуецца.

Выбары ў ЗША заўсёды выклікаюць шырокі рэзананс не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. У інтэрв'ю сайту Charter97.org палітолаг Анатоль Котаў распавёў, як абранне Дональда Трама паўплывае на рэжым Лукашэнкі:

- Дэмакратыя на тое і дэмакратыя, каб практычна да апошніх тыдняў перад выбарамі вынік быў не такі відавочны, а розныя апытанні паказвалі ўсю тую ж самую статыстычную хібнасць у адрывах паміж кандыдатамі. У гэтым і ёсць хараство дэмакратыі, што сапраўды існуюць выбары, ёсць інтрыга, абсалютна ўсё незразумела да самага апошняга моманту.

Але разам з тым, скажам так, большасць неангажаваных аналітыкаў апошнія тыдні казалі, што чара шаляў схіляецца на карысць Дональда Трампа, бо, на жаль, дэмакратычная партыя і яе кандыдатка Камала Гарыс не змаглі прапанаваць нічога зразумелага і цікавага выбарцу.

- А як вы думаеце, чаго варта чакаць рэжыму Лукашэнкі ў гэтай сітуацыі?

- Варта адзначыць, што Лукашэнка адным з першых павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах, нягледзячы на ўвесь свой антыамерыканізм. Зрабіў ён гэта ў адрозненне ад Уладзіміра Пуціна, які вуснамі свайго прэс-сакратара заявіў, што віншаваць ён не дужа збіраецца, бо стасункі паміж ЗША і Расеяй сапсаваныя настолькі, што незалежна ад адміністрацыі шанцаў на выпраўленне сітуацыі няма.

У Менску, відавочна, узрадаваліся перамозе Трампа, толькі незразумела чаму. Можа быць, убачылі ў гэтым нейкі шанец на вяртанне да дыялогу і нейкіх таргоў, якія мелі месца падчас папярэдняга прэзідэнцтва Трампа. Нават візіт Майка Пампэа ў Менск адбыўся. Праўда, ён быў арганізаваны для вызвалення амерыканскага грамадзяніна, але ў Менску гэтую тэму актыўна піярылі.

Яны радуюцца толькі таму, што было да 2020-га года, зараз зусім іншая палітычная сітуацыя. Я думаю, што Менск будзе апошнім, на каго Трамп будзе зважаць альбо нейкім чынам карэктаваць палітыку ў бок яе змякчэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках