У Беларусі падаражэлі даляр і еўра
- 7.11.2024, 11:37
- 5,640
Дзе яшчэ можна купіць валюту выгадным курсам?
Даляр і еўра на гэтым тыдні пераважна даражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. На сайце «Зеркало» паглядзелі, у якіх банках больш выгадна купляць даляры, а ў якіх - еўра.
Вышэй за ўсё курс продажу банкамі даляра - 3,355 рубля («Прыёрбанк»), а ніжэй за ўсё - 3,32 рубля («БСБ Банк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў "Банк РРБ", "БСБ Банк", "Статусбанк" — 3,313 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўраў - 3,67 рубля ("Банк БелЗЭБ"), а ніжэй за ўсё - у "БСБ Банку" (3,587 рубля).
Еўра больш выгадна здаваць у "Статусбанк" — 3,581 рубля.
Курс куплі банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё ў "БСБ Банк", "Статусбанк" - 3,397 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,499 рубля за 100 расейскіх рублёў ("БНБ-Банк"), а самы нізкі - 3,413 рубля ("БСБ Банк", "Статусбанк").