Галоўны трэнер менскага «Дынама» падзяліўся чаканнямі ад гульні з «Легіяй» у Варшаве
7- 7.11.2024, 15:51
- 3,430
Вадзім Скрыпчанка ў прадчуванні добрай футбольнай атмасферы.
Галоўны трэнер менскага "Дынама" Вадзім Скрыпчанка ў прадчуванні добрай футбольнай атмасферы на гульні 3-га тура агульнага этапу Лігі канферэнцый.
- Цяжка не будзе. У кваліфікацыі ў нас ужо былі матчы з добрым антуражам. Напрыклад, матч з «Андэрлехтам». Там была цудоўная атмасфера. Я заўсёды кажу камандзе, што мы гуляем для заўзятараў, каб яны прыходзілі і атрымлівалі асалоду ад гульні. І прыемна выступаць у такой атмасферы. Бо наша задача - гэта гуляць і радаваць гледачоў добрым футболам, - як перадае «БФ», сказаў Скрыпчанка на прэс-канферэнцыі.