21 лiстапада 2024, Чацвер, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка» прызнаў, што бітва за ўраджай прайграная»

21
«Лукашэнка» прызнаў, што бітва за ўраджай прайграная»

Марам аб сельскай гаспадарцы не наканавана спраўдзіцца.

На святкаванні "Дажынак" у Полацку Лукашэнка распісаўся ва ўласнай некампетэнтнасці, піша чытач сайта Charter97.org:

— "Дажынкі" засталіся святам толькі для дыктатара, любімая яго забаўка — магчымасць самалюбавацца і папіярыцца. Традыцыйна абрынуўся з пагрозамі на мясцовую "ўладу" і "міністра" сельскай гаспадарка за невыкананне нерэальных планаў што да ўраджаю. Прызнаўся, што жыхары рэгіёна нікому не патрэбныя, а бітва за ўраджай прайграная. Сабралі дзевяць мільёнаў тон збожжавых, замест 10. Паставіў задачу даць справаздачу ў сакавіку аб выпраўленнях. Хаця толькі яму не зразумела, што зімой ні ў сельскай гаспадарцы, ні ў будоўлі кардынальна нічога не выправіш.

Лукашэнка паставіў задачу пілаваць бюджэт на будаўніцтве новых мясамалочных комплексаў, маўляў, мясамалочная жывёлагадоўля - панацэя для рэгіёну. І гэта на фоне скандалу аб раскрытым пракуратурай "генацыдзе кароў", які ўчынілі на Віцебшчыне ў існых гаспадарках.

Няшчасныя безабаронныя жывёлы жывуць у брудзе, хворых не лечаць, іх утрымоўваюць разам са здаровымі, мораць голадам да смерці. Нават цялят кормяць зацвілым кормам. Замест укладання грошай у цяперашнія калгасы, нелегітымны хоча раскрасці мільярды на пабудове новых. Самыя рэнтабельныя заходнія рынкі адсеклі санкцыі, на астатніх аграхунце атрымліваецца працаваць ледзь не на страту. Санкцыі ж і пазбавілі Беларусь доступу да сучасных тэхналогій.

Лукашэнка расказваў казкі аб перспектывах ільняной галіны ў краіне. Хаця ўсім вядома, што найбуйнейшы ў Еўропе Аршанскі льнокамбінат глыбока стратны праз страту заходніх пакупнікоў.

Апафеозам стала, калі Лукашэнка кажучы пра Полацк, паказаў свой сапраўдны стан і непісьменнасць - не змог вымавіць слова "мегаполіс".

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках