У Беларусь ідзе туман
- 9.11.2024, 19:02
- 3,034
Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.
10 лістапада ў Беларусі чакаецца туман. Праз гэта сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Як паведамляюць у Белгідрамеце, туман чакаецца ноччу і раніцай у нядзелю.
У туманнае надвор'е асабліва асцярожнымі трэба быць кіроўцам, бо рызыкі ДТЗ прыкметна растуць. Пра бяспеку варта памятаць і пешаходам, з тых жа меркаванняў.