Названы два напоі, якія хутка руйнуюць печань
16- 1.12.2024, 15:25
- 29,506
І гэта не алкаголь.
Некаторыя бясшкодныя на першы погляд напоі разбураюць печань нават больш, чым алкаголь ці тлустая ежа, піша ТСН.
Каб не адчуваць праблем са здароўем печані, лекары рэкамендуюць не ўжываць некаторыя тыпы напояў.
Якія напоі разбураюць печань хутчэй, чым алкаголь
Здароўе гэтага ўнутранага органа досыць хутка знішчаюць энэргетычныя напоі з высокім змяшчэннем цукру. Іх ужыванне на рэгулярнай аснове спрыяе назапашванню тлушчу ў печані, пасля тлушчавы гепатоз можа перарастаць у больш сур'ёзныя паталогіі, правакаваць рубцаванне тканак і пашкоджанне органа на клеткавым узроўні. Ёсць даследаванні навукоўцаў, якія паказалі, што рэгулярнае ўжыванне энэргетыкаў правакуе развіццё запалення ў тканках печані.
Празмернае спажыванне энэргетыкаў таксама прыводзіць да скокаў цукру ў крыві і зніжэння адчувальнасці тканак да інсуліну. Таму іх нельга ўжываць дыябетыкам і тым, хто пакутуе на захворванні печані.
Звычайныя салодкія газаваныя напоі таксама руйнуюць печань. Бо акрамя цукру змяшчаюць разнастайныя дабаўкі і фарбавальнікі.
Лекары рэкамендуюць наогул адмовіцца ад гэтых напояў, замест гэтага ўжываць зялёную гарбату, чорную каву, какава, кісламалочныя напоі і чыстую ваду.