У Лукашэнкі здарылася абвастрэнне
47- ЗМІЦЕР БАЛКУНЕЦ
- 10.12.2024, 15:26
- 58,584
Рэжым усё больш выразна разумее свой канец.
Сёння ў галаватрусіка абвастрэнне, бо ягонага сябра скінулі. Лукашэнка ацэньвае не толькі верагоднасць падзення свайго рэжыму, які пазбаўлены ўсялякай падтрымкі ў грамадстве і трымаецца выключна на штыках, але і хуткасць, з якой разбураюцца такія ж тыраны. Рэжым Лукашэнкі ўсё больш выразна разумее свой канец. Але яшчэ больш гэта павінна ўсвядоміць ягонае блізкае кола. Калі Лукашэнка ўцячэ ці сканае, адказваць за злачынствы будуць тыя, хто сёння стаіць побач з ім, парушае законы і дзейнічае супраць інтарэсаў грамадзян.
Уцёкі Асада з Сірыі адкрываюць новыя магчымасці для расследавання паставак зброі з Беларусі ў гэтую краіну. Сям'я Лукашэнка адпраўляла зброю, зарабляючы на гэтым мільёны, пераводзячы грошы ў афшоры. Гэтая зброя стала інструментам масавых забойстваў мірных сірыйцаў, забрала жыцці тысяч людзей.
Свет павінен даведацца пра злачынствы, якія рэжым Лукашэнкі чыніў, дапамагаючы Асаду ўтрымліваць уладу коштам крыві грамадзян. Дакументы, якія пацвярджаюць гэтыя пастаўкі і звязаныя з імі злачынствы, павінны быць абнародаваныя. Нельга дапусціць, каб вінаватыя засталіся бяскарнымі.
Зміцер Балкунец, Telegram