З інтэрната ў Слуцку эвакуавалі 320 чалавек
2- 10.12.2024, 11:38
- 1,472
Пажар адбыўся ў адным з пакояў першага паверха.
У Слуцку загарэўся інтэрнат мясцовага сыраробнага камбіната, паведамляюць у МНС. Пажар адбыўся ў адным з пакояў першага паверха. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, густы дым ужо распаўсюдзіўся па паверсе.
З-за таго, што ў будынку спрацавала пажарная сігналізацыя, людзі самастойна выбраліся на двор - усяго 320 чалавек (з іх 85 дзяцей). Аднаго мужчыну без прытомнасці ратавальнікі знайшлі ў калідоры: яго вынеслі туды іншыя жыхары. Пацярпеламу спатрэбілася медыцынская дапамога.
Агонь пашкодзіў толькі пасцель на плошчы 2 кв. м. Дакладная прычына пажару высвятляецца.