Калі ў Беларусі запусцяць 5G
22- 11.12.2024, 20:11
- 9,060
Расказалі ў Мінсувязі.
Калі ў Беларусі пачне працаваць тэхналогія 5G, расказаў Tochka.by у кулуарах першага Рэспубліканскага форуму маладых аналітыкаў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.
У міністэрстве чакаюць, што новая ідэя дазволіць у дзясяткі разоў павялічыць хуткасць перадачы ў сетках.
Як адзначыў намеснік кіраўніка профільнай установы, укараненне тэхналогіі 5G у Беларусі чакаюць ужо ў 2025 годзе.
«Перад намі стаіць задача максімальна хутка пакрыць усю тэрыторыю, але, каб адчуць эфект, пачнем з буйных гарадоў: Менск і абласныя цэнтры, гарады 80-тысячнікі», – анансаваў Павел Ткач.
Тэрмін, за які 5G правядуць ад сталіцы да маленькіх гарадоў, пакуль абмяркоўваюць. Арыентавальна размова можа ісці пра пяць гадоў.
«Але мы будзем патрабаваць ад патэнцыйных рэалізатараў праекту максімальна кароткія тэрміны», – удакладніў Ткач.
Часовыя рамкі і ўмовы вызначаць у нарматыўных прававых актах, аднак самі дакументы пакуль не падпісаныя.
«Развіццё тэхналогіі 5G будзе ісці шляхам інфраструктурнага аператара, якім з'яўляюцца «Беларускія хмарныя тэхналогіі», – раней расказаў БелТА Канстанцін Шульган.
Разам з тым у краіне толькі заканчваюць развіццё тэхналогіі 3G.
Увосень некаторыя беларусы сталі заўважаць «правісанне» інтэрнэту. Так, у сярэдзіне лістапада праблемы закранулі карыстальнікаў А1.
Нюансы ў працы сеткі карыстальнікі зафіксавалі ў ноч і раніцай 14 лістапада. Інтэрнэту не было як мінімум у некалькіх офісах у цэнтры Менска.