Уладзіслаў Калячонак прынёс перамогу «Юце» ў матчы НХЛ з «Каларада»
- 13.12.2024, 15:45
- 1,084
Беларус трыумфальна вярнуўся ў склад.
Беларускі абаронца «Юты» Уладзіслаў Калячонак закінуў пераможную шайбу ў выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з «Каларада Эвеланш», піша betnews.by.
Каларада — Юта — 1:4 (Макінан, 55:26; Гюнтэр, 8:26, 29:52-бал., Калячонак, 28:05, Стэнлунд, 55:49-п.в.).
Калячонак згуляў у НХЛ упершыню з 24 лістапада і вызначыўся ў сярэдзіне другога перыяду, зрабіўшы лік 2:0. Ён правёў на лёдзе 9 хвілін 47 секунд, зрабіў 2 кідкі ў браму, 1 пудла і 1 блок пры паказчыку карыснасці «+1».
У 14 матчах цяперашняга сезона НХЛ у беларуса 5 (2+3) балаў.
Першай зоркай матча стаў форвард гасцей Дылан Гюнтэр. Ён зрабіў галявы дубль і даў дзейсную перадачу. Другой зоркай быў прызнаны Логан Кулі, у яго актыве 2 асіств. Брамнік «Юты» Карэл Веймелка, які адбіў 23 кідкі, стаў трэцяй зоркай.
«Юта» набрала 31 бал і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. «Каларада» ідзе 7-м, маючы на 3 балы больш.