Колькі менскае «Дынама» зарабіла ў гэтым сезоне за ўдзел у еўракубках
1- 13.12.2024, 19:57
- 3,360
Чэмпіёны Беларусі ў футболе добра папоўнілі клубную казну.
Перамогшы ў родных сценах паўночнаірландскі «Ларн», чэмпіёны Беларусі ў футболе добра папоўнілі клубную казну.
Напярэдадні, нагадаем, у 5-м туры агульнага этапу Лігі канферэнцый каманда Вадзіма Скрыпчанкі дамаглася поспеху з лікам 2:0. Гэта прынесла ёй заробак памерам 400 тысячаў еўраў.
Такім чынам, усяго ў цяперашнім еўракубкавым розыгрышы дынамаўцы ўзбагаціліся на 4,34 млн еўраў. Гэты лік уключае ў сябе ўдзел на кожным з кваліфікацыйных этапаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый, а таксама чэкі за перамогі і нічые.
Разам з тым у менчукоў захоўваецца магчымасць яшчэ больш павялічыць заробак. Па-першае, іх чакае апошні матч на агульным этапе – у гасцях у грэцкага «Панацінаікас». Па-другое, перамога ў ім пры ўмове патрэбнага супадзення зыходаў у іншых матчах можа вывесці «Дынама» ў плэй-оф турніру.