Берасцеец выпіў бутэльку віскі і памёр
44- 13.12.2024, 21:56
- 28,284
Пайшоў спаць і не прачнуўся.
Цела 46-гадовага берасцейца без прыкметаў жыцця дома знайшла жонка. Яна расказала, што напярэдадні вечарам мужчына ў адзін прысест выпіў бутэльку віскі аб'ёмам 0,7 літра.
Пасля гэтага муж выправіўся спаць, а на раніцу не прачнуўся. Эксперты вызначылі, што мужчына памёр ад вострага атручэння этылавым спіртам.
Канцэнтрацыя спірту ў крыві берасцейца склала 5,4 праміле – гэта смяротная доза. Наступленне смерці магчымае і пры значна меншай дозе – ад 3,0 да 5,0 праміле.