Катастрофа расейскіх танкераў: нафтапрадукты патрапілі ў Чорнае мора
3- 15.12.2024, 16:49
- 6,490
Арганізаваная выратавальная аперацыя.
Катастрофа двух танкераў «Волганафта 212» і «Волганафта 239» адбылася ля берагоў Керчы. На борце суднаў - каманды з 15 і 14 чалавек.
Расмаррэчфлот заявіў, што ў выніку катастрофы двух танкераў адбыўся разліў нафтапрадуктаў.
Арганізаваная выратавальная аперацыя, да танкераў адпраўленыя два буксіры і два верталёты.
13 чалавек выратаваныя, на гэты момант дакладна вядома аб адным загінулым.
«Танкеры, якія пацярпелі катастрофу ў Керчы, праектаваліся як рачныя судны з магчымасцю выхаду ў прыбярэжныя марскія воды ў ціхае надвор'е. Зімой яны ўвогуле не павінны былі знаходзіцца ў моры. Абодва танкеры перавозілі па больш як 4 тысячы тон мазуту. З танкера, які раскалоўся напалову, паліва выцекла ў моры», - піша Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».