У Чорным моры тоне яшчэ адно расейскае судна
24- 15.12.2024, 17:53
- 34,100
Трэцяя катастрофа за дзень.
Ля берагоў часова акупаванай Ялты церпіць бедства расейскае судна з кранам, прызначанае для ўздыму цяжкіх грузаў.
Пра гэта ў нядзелю, 15 лістапада, паведамілі ў Telegram-пабліку "Крымскі вецер", публікуючы таксама кадры ад відавочцы здарэння.
«Плывучы кран ля берагоў Ялты церпіць бедства», - пракаментавалі ў пабліку апублікаванае відэа, на якім страла на судне пераломваецца і асоўваецца ў моры.
У акупаваным Крыме з 10 снежня было абвешчана штармавое папярэджанне. Чакаліся моцныя дажджы, якія пераходзілі ў снег, а таксама зніжэнне тэмпературы.
Раней 15 снежня стала вядома, што ў Керчанскім праліве тонуць адразу два расейскія танкеры «Валганафта-212» і «Валганафта-239».