Колькі грошай прыблізна выдаткоўваюць беларусы за адзін паход у краму
3- 16.12.2024, 17:48
- 5,982
Інфляцыя разганяецца.
Беларусы за адзін паход у краму агулам выдаткоўваюць 26,3 рубля. Пра гэта паведамляе афіцыйны Белстат. Гэтая сума на 3,7 рубля большая, чым год таму, адзначае «Зеркало».
Сума сярэдняга чэка ў краме за год вырасла з 22,6 да 26,3 рубля, ці амаль на 16,4%.
Усяго раздробнае тавараабарачэнне ў студзені - лістападзе склала 80,8 млрд рублёў. Гэта на 11,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (з улікам інфляцыі).
Таксама насельніцтва стала больш марнаваць у кавярнях і рэстарацыях. Усяго з пачатку года ва ўстановах грамадскага харчавання беларусы пакінулі 5,6 мільярда рублёў. Гэтая сума на 10,9% большая, чым за адзінаццаць месяцаў 2023-га.