21 снежня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ шукае футбалістаў праз службу занятасці

4
БАТЭ шукае футбалістаў праз службу занятасці

Колькі гатовы плаціць футбольны клуб з Барысава.

Футбольны клуб БАТЭ з Барысава выставіў вакансію на сайце дзяржаўнай службы занятасці Беларусі з самым высокім заробкам у краіне.

Так, «жоўта-сінія» знаходзяцца ў пошуку спартоўца-інструктара (гэта афіцыйная назва прафесіі любога атлета, уключаючы індывідуальныя і камандныя віды спорту. – Заўвага.) з заробкам Br2–12 тыс.

Пры гэтым БАТЭ адзіны са спартовых клубаў Беларусі выйшаў за рамкі месячнага заробку памерам Br10 тыс., заўважыў «Прессбол».

Усяго на сайце службы занятасці апублікаваныя 314 вакансій у пошуках атлетаў у камандныя віды спорту, якія абмяжоўваюцца не толькі футболам.

Мінімальны заробак, які можна знайсці ў прафесіі спартоўца-інструктара, складае ўсяго Br626.

Цікава, што з 1 студзеня 2025 года мінімальны заробак у Беларусі складзе на сотню больш – Br726.

У мінімальны парог Br626 упісваюцца хакейны «Нёман» як клуб найвышэйшай лігі, клуб у хакеі на траве «Вікторыя» і валейбольная каманда «Менск».

Валейбольны клуб «Шахцёр» з Салігорску прапануе заробак блізу Br3100.

Крыху больш можна атрымаць у гандбольным клубе «Мяшкоў» у Берасці – Br2150–3800.

Добрыя грошы і ў футзале. Так, чэмпіён краіны «Сталіца» прапануе Br1400–2500, а срэбны прызёр «Вітэн» яшчэ больш – да Br3800.

Баскетбольны клуб «Менск», які знаходзіцца ў нестабільным становішчы ў табліцы чэмпіянату Беларусі, гатовы заплаціць Br5813,95.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках