16 снежня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня
1- 17.12.2024, 12:13
- 5,716
За ўвесь перыяд метэаназіранняў.
Тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў зафіксаваны 16 снежня ў Беларусі, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
У Берасці паветра прагрэлася да 10,3 градуса цяпла. Ранейшы максімум пратрымаўся 18 гадоў (9,4 градуса ў Сянно 16 снежня 2006 года). У самім Берасці пабіты лакальны рэкорд 1950 года (8,7). Да таго ж года належыць экстрэмум, перапісаны ў Пінску (8,9 супраць 8,4).
У Гародні абнавіўся рэкорд, які трымаўся 53 гады (9,6 супраць 8).
Новыя экстрэмумы зафіксаваныя яшчэ на 12 метэастанцыях.