У Гародні ў краме ў скрыні з садавіной знайшлі яшчарку
2- 17.12.2024, 14:53
- 7,116
У мясцовым заапарку здзівіліся, калі ім патэлефанавалі.
Некалькі дзён таму ў Гарадзенскі заапарк звярнуліся супрацоўнікі адной з гарадзенскіх крам. Іх цікавіла: ці не маглі б там забраць... яшчарку.
Высветлілася, што ў каробцы з хурмай прадаўцы, нечакана для сябе, убачылі маленькую рэптылію. Магчыма, яна прыбыла ў Беларусь з партыяй садавіны і хавалася сярод пладоў, пакуль не была знойдзена ўважлівымі працаўнікамі крамы, піша Newgordno.by.
Яшчарку, вядома ж, прытулілі. Турыстам быў міжземнаморскі хатні гекан, якога пасялілі ў павільёне «тэрарыум».
Гекончык даволі хутка адаптаваўся на новым месцы. Цяпер ён адчувае сябе добра, з задавальненнем ласуецца рознымі смачнымі кузуркамі і нават паспеў паліняць.