Футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд» атрымаў прэмію Пушкаша за найлепшы гол года
1- 17.12.2024, 21:07
- 4,580
Відэа.
Аргентынскі нападнік Алехандра Гарнача атрымаў прэмію ФІФА імя Ферэнца Пушкаша за найлепшы гол 2024 года.
Цырымонія ўручэння ўзнагародаў The FIFA Best праходзіць у горадзе Доха.
Гарнача забіў гол ударам праз сябе ў браму «Эвертана» ў 13-м туры Ангельскай прэм'ер-лігі мінулага сезону.
Аргентынцу 20 гадоў, ён выступае за «Манчэстэр Юнайтэд» з 2022 года.
Прэмія Пушкаша была заснаваная ў 2009 годзе.