18 снежня 2024, Серада, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША надумалі перакрыць РФ паступленне ракет з Паўночнай Карэі

13
ЗША надумалі перакрыць РФ паступленне ракет з Паўночнай Карэі

Намеснік дзяржсакратара раскрыў падрабязнасці.

Пра гэта заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША Джэфры Пает, паведамляе «Голас Амерыкі».

Пает, які на працягу апошніх двух тыдняў вёў перамовы ў Еўропе і Азіі, упэўнены - міжнародная супольнасць працягне «зацягваць пятлю», каб пазбавіць Расею паступленняў ад энэргарэсурсаў.

«Мы зробім усё магчымае, каб зменшыць энэргетычныя паступленні Пуціна, за якія ён купляе ракеты з Паўночнай Карэі і расейскія дроны, якія штодня руйнуюць ўкраінскую цывільную інфраструктуру», – падкрэсліў Пает.

Раней паведамлялася, што кантракт Украіны і Расеі на транзіт газу заканчваецца 1 студзеня 2025 года. Еўропа ўжо прыняла крокі, каб падрыхтавацца да спынення транзіту. Дзель расейскага газу ў Еўропе знізілася да 6%, а расейскага газу, які ідзе праз Украіну - да 4%.

Найбольш уразлівымі лічацца Аўстрыя і Славакія, якія закуплялі больш за 90% газу з Расеі летась. Праз асцярогі наконт паставак газу Расеяй, парламент Малдовы ў пятніцу, 13 снежня, прагаласаваў за ўвядзенне надзвычайнага становішча ў энэргетычным сектары, калоцячыся пра забеспячэнне газавых паставак у Прыднястроўе, якое кантралюе Расея.

Славакія і Вугоршчына прыкладаюць намаганні на дзяржаўным узроўні, каб Украіна працягнула транзіт расейскага газу.

Шэраг кампаній Вугоршчыны, Славакіі, Аўстрыі і Італіі звярнуліся да Еўракамісіі з лістом, у якім наракаюць, што заканчэнне пагаднення "прывядзе да падвышэння цэн для спажыўцоў у Еўропе" і "ўскладніць пастаўкі газу".

Еўракамісар у пытаннях энэргетыкі Дэн Ёргенсэн заявіў, што ЕЗ рыхтуецца да канчатковага спынення паставак расейскіх энэрганосьбітаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках