The Economist: Украінскія спецслужбы правялі самую дзёрзкую аперацыю
10- 18.12.2024, 12:34
- 10,826
Цяпер пад ударам - вышэйшае камандаванне РФ.
Ліквідаваўшы расейскага генерала Ігара Кірылава, начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ўзброеных сіл РФ, украінскія спецслужбы даказалі сваю «смяротнасць» і здольнасць атакаваць вышэйшае камандаванне РФ нават у Маскве.
Пра гэта ідзе гаворка ў матэрыяле часопіса The Economist пад загалоўкам «Забойства расейскага генерала паказвае, што ўкраінскія агенты застаюцца смяротна небяспечнымі» (The killing of a Russian general shows Ukraine’s spies remain lethal).
Аўтары артыкула нагадваюць, што, хоць забойства Кірылава «можа быць найбольш дзёрзкім і рэзанансным з учыненых украінцамі на сёння», аднак яно далёка не першае, украінская ваенная разведка - абедзве [спецслужбы] дзейнічаюць на тэрыторыі Расеі», - гаворыцца ў матэрыяле.
Яго аўтары падкрэсліваюць, што кожнае з гэтых украінскіх агенцтваў мае «складаныя сеткі і спосабы працы ўнутры краіны [РФ]». А іх нядаўняй папярэдняй мэтай, магчыма, быў Міхаіл Шацкі - інжынер-канструктар і спецыяліст ва ўзбраенні, які дапамагаў Расеі мадэрнізаваць крылатыя ракеты. На мінулым тыдні Шацкага застрэлілі каля яго ўласнага дома ў Падмаскоўі.
З пачатку вайны «ўкраінскія агенты забілі дзясяткі расейскіх камандзіраў, чыноўнікаў, якія падазраюцца ў калабарацыянізме і прапагандыстаў, пераважна на акупаваных тэрыторыях Украіны», нагадвае The Economist. Выданне дадае, што амерыканскія спецслужбы таксама лічаць Украіну датычнай да выбуху аўтамабіля, у выніку якога ў 2022 годзе загінула Дар'я Дугіна, дачка расейскага нацыяналістычнага ідэолага Аляксандра Дугіна. Пры гэтым магчымай мэтай замаху мог быць сам Дугін.
Зрэшты, калі раней здараліся пераходы ўкраінскіх агентаў паміж пятай Управай СБУ і ГУВ, то сёння гэтыя дзве спецслужбы канкуруюць, піша The Economist. «Асабліва напружаныя стасункі паміж намеснікам кіраўніка СБУ Аляксандрам Покладам, які курыруе працу пятай управы, і кіраўніком ГУВ Кірылам Буданавым. Ходзяць чуткі, што Поклад спадзяецца замяніць Буданава, які трапіў у няласку некаторых [людзей] у офісе прэзідэнта», — гаворыцца ў матэрыяле.
Нягледзячы на спаборніцтва паміж гэтымі агенцтвамі, «забойства Кірылава сведчыць пра тое, што ўкраінскія спецслужбы застаюцца смяротнымі», адзначае The Economist. «Мэсэдж украінскіх агентаў палягае ў тым, што яны могуць атакаваць вышэйшае кіраўніцтва расейскіх узброеных сілаў нават у Маскве. Расея, якая не змагла правесці падобную кампанію ва Украіне, магчыма, адкажа на гэта так, як робіць з пачатку вайны: бамбаваннем цывільных украінцаў», — рэзюмуе выданне.