Пляжы расейскіх курортаў на Чорным моры знішчаныя мазутам на гады наперад
18- 18.12.2024, 12:52
- 16,450
Гэта катастрофа для эканомікі РФ.
Катастрофа двух танкераў класа “Волганафта” ў Керчанскай затоцы 15 снежня стала адной з найбуйнейшых экалагічных катастроф для расейскага ўзбярэжжа Чорнага мора.
Нафтавая пляма з мазуту дасягнула цэнтральнага пляжа Анапы, а агульная зона забруджвання склала больш за 49 кіламетраў.
Эколагі мяркуюць, што наступствы аварыі могуць сарваць курортны сезон 2024 года, што нанясе каласальны ўдар па эканоміцы рэгіёну, піша "Агенцтва".
Са звестак відавочцаў, забруджванне ўжо дасягнула Анапы.
Экстранныя службы, пра якія паведамляла РІА “Новости”, пацвердзілі, што забруджванне павялічваецца на дзясяткі кіламетраў.
Пясок убірае мазут, і выняць яго вельмі складана. Нават калі пляжы будуць выглядаць чыстымі, сонечная спякота ўлетку выкліча выпарэнне мазуту, робячы адпачынак небяспечным.
Частка нафтапрадуктаў ужо апусцілася на марское дно і будзе паднімацца падчас шторму, што прывядзе да паўторнага выкіду мазуту на бераг.
Небяспека для курортнага сезона. Як адзначаюць эколагі, падобныя аварыі, напрыклад, танкера "Знаходка" ў 1997 годзе ля берагоў Японіі, прыводзіла да поўнай страты пляжаў на некалькі гадоў.
Эканамічная шкода
Зрыў курортнага сезона ў Анапе і на суседніх тэрыторыях можа стаць катастрафічным ударам для эканоміцы Краснадарскага краю.
Экспэрты падкрэсліваюць, што аварыя танкераў класа "Волганафта" стала вынікам сістэмных праблем у інфраструктуры і недастатковай мадэрнізацыі флоту РФ. Гэтыя суда праектаваліся для працы на рэках і не былі прыстасаваныя для эксплуатацыі ў моры, тым больш ва ўмовах шторму.
Уладам РФ трэба арганізаваць маштабную аперацыю для ліквідацыі наступстваў разліву нафты.
Аднак, на думку эколагаў, без неадкладнага ўмяшання сітуацыя толькі пагоршыцца. Калі мазут не будзе аператыўна вычышчаны, экалагічная шкода рызыкуе стаць незваротнай, а эканоміка рэгіёну страціць адну з ключавых крыніц даходу.
Нагадаем, два старыя танкеры класа “Волганафта”, якія перавозілі па 4 тысячы тон мазуту кожны, пацярпелі катастрофу ў Керчанскай затоцы.