18 снежня 2024, Серада, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цётка з Расеі» вымантачыла ў беларускі 4 000 рублёў

2
«Цётка з Расеі» вымантачыла ў беларускі 4 000 рублёў

Махлярка прадставілася сваячкай.

У Слоніме жанчына стала ахвярай махляроў, якія выдавалі сябе за цётухну з Расеі, расказаў тэлеграм-канал "102.Нёман" УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Так, у міліцыю звярнулася 52-гадовая слонімка. Жанчына расказала, што ёй у сацсетцы "Одноклассники" раней напісалі са старонкі ейнай цёткі з Расеі. "Сваячка" расказала, што адзін з расейскіх банкаў дорыць 6 тысяч расейскіх рублёў, якія можна лёгка атрымаць на банкаўскую карту "Мір" альбо Visa. Для атрымання грошай ад банка трэба толькі паведаміць рэквізіты сваёй карткі, назваць пару кодаў і… чакаць.

Беларуска зрабіла ўсё, што ёй сказала "цётка з Расеі", але падарунак ад банка яна не атрымала, наадварот, з яе карткі спісалі 4 тысячы беларускіх рублёў.

Толькі пасля страты грошай слонімка патэлефанавала сваёй цётцы, і тая паведаміла аб узломе старонкі ў сацсетцы. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Ва УУС звярнулі ўвагу на тое, што беларусцы трэба было б насцярожыцца тым фактам, што ў перапісцы “цётка” дапускала нехарактэрныя памылкі, а яе манера прамовы была своеасаблівай.

Расследуецца крымінальная справа паводле факту крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках